Наши публикации "Калі фантазія не мае меж"
Калі фантазія не мае меж
Настаўнікі Віцебскай вобласці у гэтым разам як ніколі, вельмі актыўна прынялі ўдзел у рабоце шматлікіх секцый IX Рэспубліканскага каляднага фестываля педагагічнага майстэрства ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Яго дэвізам сталі словы: “Педагагічныя тэхналогіі – сучасна, эфектыўна, вынікова”.
Я з’яўляюся членам суполкі настаўнікаў-метадыстаў Рэспублікі Беларусь “Імкненне” і наведваю фестываль ужо трэці год запар, ўдзельнічаю ў секцыі “Замежныя мовы”. Два гады давала майстар-класы, якія выклікалі ў маіх калег непадробную цікавасць. У 2019 годзе вырашыла заявіцца на ўдзел ў раздзеле “Неканфэрэнцыя”, дзе настаўнікі прэзентуюць свае творчыя прадукты.
Апошнія два гады фармат фестываля змяніўся такім чынам, што дазваляе кожнаму педагогу краіны прадэманстраваць уласныя напрацоўкі, вопыт. Для таго каб атрымаць такую магчымасць, настаўніку трэба рыхтаваць рэкламу метадычнага прадукту і тут фантазія не маё меж: ад відэаролікаў, да спецыяльна складзенных вершаў, ад таямнічных скарбонак да прафесійных маркетынгавых тэкстаў. У “Неканферэнцыі” з двадцацці настаўнікаў толькі пяцёра выступаюць, іх павінны выбраць прысутныя. Пасля рэкламы кожны можжа аддаць голас толькі за чатыры майстар-класы, напружанне расце… У гэты раз пашансавала! Мой майстар-клас “Магчымасці інтэрактыўнага відэа на ўроках замежнай мовы. Стварэнне ўсланага відэякантэнта.” набраў большасць галасоў, дзякую калегам за давер.
Што стаіць за кожным метадычным прадуктам? Крапатлівая праца настаўніка, які недасыпаў начэй, ахвяраваў вольным часам, шукаў новыя ідэі, каб атрымаць ў тым ліку свае 15 мінут славы, падзяліцца вопытам выніковай працы. Я заўсёды знаходжуся пад уражаннем ад выступленняў маіх калег.
Хачу выказаць вялікую ўдзячнасць кіраўніку секцыі “Замежныя мовы” Галіне Сільвестраўне Хадасевіч, якая штораз імкнецца зрабіць работу секцыі разнастайнай і цікавай. Мы пазнаёміліся з элементамі актыўнай ацэнкі, даведаліся аб 29 спосабах заставацца крэатыўнымі, пачалі працу над стварэннем “Кнігі Міру”, якую прапанавала нам Мая Мяфодзьеўна Дароніна з Браслаўскай гімназіі. У выніку было прынята рашэнне арганізаваць рэспубліканскую творчую групу настаўнікаў для работы над “Кнігай Міру” на розных замежных мовах, якія выкладаюцца ў нашай краіне.
Вельмі прыёмна сустракаць на фестывалі сваіх калег, якія прымалі з табой удзел ў конкурсах прафесійнага майстэрства, у тым ліку “Настаўнік года”, “Кап’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт.”. Іх імкненне наведваць фестываль сведчыць аб тым, што яны не стаяць на месцы, імкнуцца да самаўдасакналення. Менавіта непаўторны дух мерапрыемства, пошук новых ідэй, дапытлівы розум настаўнікаў, зносіны і работа з педагогамі з ўсёй краіны матывуюць нас развівацца ў прафесійным плане развівацца ў прафесійным плане, удзельнічаць у фестывалі.
Падчас падведзення вынікаў са сцэны гучалі словы ўдзячнасці, калегі дзяліліся ўражаннямі - як заўсёды творча і нестандартна. Удзельнікі секцыі “замежнікаў” выступілі на чатырох замежных мовах, “інфарматыкаў” – арганізавалі жывы бягучы радок, “эстэтычнага цыкла” – выканалі навагоднюю песню. На фестывале нарадзіўся слоган “2020 – вітаем фестиваль - X!» Калі вы хочаце даведацца аб тэхналогіі RACE, пазнаёміцца з мадэллю GROW або вас цікавіць эльдетыка, то я на правах заўзятага ўдзельніка запрашаю Вас далучыцца!